Летні інстытут для католікаў пачаў працу ў Маскве | Друк |
30.08.2016 10:51

У ліку навучэнцаў інстытута, які будзе працаваць да 4 верасня, — каталіцкія святары і свецкія людзі з Італіі, Францыі, Іспаніі і Румыніі, навучэнцы Папскіх універсітэтаў Рыма, супрацоўнікі падраздзяленняў Ватыкана і прадстаўнікі акадэмічнай супольнасці Каталіцкага Касцёла.

Пра адкрыццё інстытута паведаміла служба камунікацыі сінадальнага Аддзела знешніх царкоўных сувязяў.

Студэнты інстытута будуць вывучаць рускую мову, наведаюць сінадальныя ўстановы і духоўныя школы Маскоўскага Патрыярхату, святыя месцы, пазнаёмяцца з гістарычнымі і культурнымі помнікамі Масквы і Санкт-Пецярбурга.

Знакамітыя вучоныя і царкоўныя эксперты пазнаёмяць навучэнцаў з духоўным і культурным жыццём Расіі, абмяркуюць з імі пытанні ўзаемаадносін Рускай Праваслаўнай Царквы і Каталіцкага Касцёла.

Праект арганізаваны Агульнацаркоўнай аспірантурай і дактарантурай ім. святых Кірыла і Мятода пры ўдзеле Аддзела знешніх царкоўных сувязяў і Папскай рады спрыяння хрысціянскаму адзінству.

Паводле Интерфакс,

(MV)

 
© 2003-2024 Catholic.by