Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Амерыканскія католікі стварылі петыцыю супраць продажу хрысціянскіх рэліквій на eBaу
16.08.2016 15:29

Жыхар Каліфорніі Раян Шыл выявіў на сайце eBay продаж шматлікіх хрысціянскіх рэліквій. Сярод іншых яго ўвагу прыцягнуў рэліквіярый з залітым воскам фрагментам косці аднаго са святых. Першапачатковы кошт артэфакта, апісанага як «рэліквія, першы клас, косці святога», складаў $ 3 600.

Раял Шыл, які з’яўляецца заснавальнікам і рэдактарам каталіцкага сайта uCatholic, стварыў асобную петыцыю з просьбай кіраўніцтва eBaу выдаляць падобныя аб’явы.



«Продаж каталіцкіх рэліквій — гэта не толькі вялікае і страшнае злачынства супраць каталіцкай веры, ён таксама яўна супярэчыць вашай уласнай карпаратыўнай палітыцы ў адносінах гандлю часткамі чалавечага цела і рэліквіямі, — гаворыцца ў петыцыі. —  Будучы католікамі, мы просім вас выдаліць усе бягучыя спісы каталіцкіх рэліквій, у якіх прысутнічаюць парэшткі святых, і актыўна кантраляваць і забараняць любыя будучыя спробы выстаўлення іх на продаж».
 
Кодэкс кананічнага права Каталіцкага Касцёла гаворыць, што «продаж святых рэліквій катэгарычна забараняецца», незалежна ад таго, з’яўляюцца яны чалавечымі парэшткамі ці чымсьці іншым.
На сёння па запыце «рэліквіі святых» на сайце дасяжна больш за 1 900 аб’яў аб продажы, сярод якіх ёсць і каталіцкі рэлівіярый, які ўтрымлівае рэліквіі 62 святых.

Не першы раз сервіс eBay выкарыстоўваецца як гандлярамі антыкварыятам, так і навукоўцамі для пошуку розных гістарычных артэфактаў. У студзені 2015 года спецыяліст па гісторыі ранняга хрысціянства з Тэхаскага ўніверсітэта Джэфры Сміт натыкнуўся на сайце eBay на фрагмент раннехрысціянскага папіруса.



Фрагмент папіруса вучоны датаваў перыядам ад 250 да 350 гг. н.э. Ліст утрымліваў каля шасці радкоў Евангелля паводле Яна на грэчаскай мове.

Нягледзячы на падобныя знаходкі, вялікая частка хрысціянскіх лотаў, якія прадаюцца на інтэрнэт-сайтах, уяўляе сабой сучасныя падробкі.

Паводле sib-catholic.ru, (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.