Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Кардынал Баньяска: Хрысціян у Еўропе дыскрымінуюць у імя «талерантнасці»
12.08.2016 12:08

«Хрысціянства можна звесці да яўнай меншасці, але яго немагчыма знішчыць», — сказаў кардынал Анжэло Баньяска падчас Імшы ў свята святога Лаўрэнція ў Генуі (Італія). У гаміліі Старшыня італьянскага епіскапату асудзіў спробы прымусіць хрысціян адмовіцца ад сваіх перакананняў дзеля новага псеўдаеўрапейскага маральнага і культурнага стандарту.

 

Святы Лаўрэнцій быў пакараны смерцю па загадзе рымскага імператара Валер'яна ў 258 годзе. Тады лічылася, што хрысціяне надта адрозніваюцца ад іншых, аслабляюць адзіную ідэалогію дзяржавы, з-за чаго іх трэба знішчыць.

Згадваючы старажытнарымскі пераслед, кардынал Баньяска казаў пра сучаснасць: «У той час як працягваюцца ганенні "класічныя", пра якія мы ведаем з далёкай гісторыі, зараз яны існуюць таксама ў больш вытанчанай, але не менш жорсткай форме, яны легалізаваныя, але зусім не справядлівыя».

«Наш стары Захад хварэе на ідэалогіі, якія ўжо раней праваліліся: "кантынент законаў" усё больш дыскрымінуе хрысціян», — адзначыў іерарх.

Але, па словах кардынала, ніхто з маючых уладу не зможа захаваць сваё чалавечае сэрца прапагандай ілжы, фальшывымі абяцаннямі і бачнасцю дэмакратыі.

«У імя такіх каштоўнасцяў, як роўнасць, цярпімасць і права, намагаюцца адсунуць хрысціянства на ўзбочыну сацыяльнага жыцця і стварыць такі сусветны парадак, дзе Богу няма месца, дзе адрозненні з аднаго боку ўхваляюцца, а з іншага — прыніжаюцца. Існуе магутнае жаданне прымітывізаваць погляды на жыццё, сістэматычна вынішчаць культурную своеасаблівасць», — сказаў іерарх.

«Гэта зусім не найлепшы шлях да гарманічнага і салідарнага Еўрапейскага саюза, але хутчэй шлях да згубнага перадзелу кантынента, шлях да пыхлівага і прыніжальнага стаўлення да людзей. Тут хрысціянства зноў лічыцца сектай, бо не падае на калені перад чарговым імператарам», — дадаў Старшыня італьянскага епіскапату.

«Сусветны крызіс — гэта перш за ўсё крызіс духоўны. Перад абліччам сучасных выклікаў наш кантынент губляе дар мовы, таму што разгубіўся і спужаўся. Ён больш не ведае, хто ён такі, таму што адмаўляецца ад сваіх культурных і рэлігійных каранёў, саромеецца сваіх традыцый, сімвалаў і абрадаў», — заключыў кардынал Баньяска.

Руская рэдакцыя Ватыканскага радыё (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.