Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Французскія біскупы абвясцілі дзень посту пасля забойства святара
27.07.2016 16:59

«Тое, што адбылося ў Францыі, раней было і ў іншых краінах, і дагэтуль мы бачым, як хрысціяне аддаюць жыцці за сваю веру», — адзначыў Генеральны сакратар Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў у Францыі мансеньёр Аліўе Рыбадо Дзюма.

«Яны паміраюць, таму што іх ненавідзяць, і гэты факт дае нам дадатковую матывацыю жыць у братэрстве, да якога мы пакліканы», — сказаў Генеральны сакратар французскага епіскапату журналістам у Кракаве падчас Сусветных дзён моладзі.

Ісламісты забілі 86-гадовага ксяндза Жака Амеля раніцай 26 ліпеня ў касцёле горада Сэнт-Эцьен-дзю-Руврэ падчас літургіі.

Манахіню спрабавалі забіць таксама, яна знаходзіцца ў цяжкім стане. Раненні атрымалі яшчэ два чалавекі. У ходзе штурму абодва злачынцы былі нейтралізаваны.

Французскія біскупы заклікаюць прысвяціць дзень 29 ліпеня посту і малітве за Францыю і мір ва ўсім свеце.

Аляксандр Гелагаеў паводле Сatholicnewsagency.com і Еglise.catholique.fr

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.