СДМ-2016: створаны спецыяльны слоўнік для пілігрымаў | Друк |
18.07.2016 14:12

Валанцёры, якія ўдзельнічаюць у праекце «Маладыя паліглоты», стварылі 54-старонкавы слоўнік, каб дапамагчы пілігрымам наладжваць сувязі падчас Сусветных дзён моладзі.

Размоўнік і словы будуць даступныя на шасці мовах: польскай, англійскай, нямецкай, французскай, іспанскай і італьянскай.

Слоўнік змяшчае асноўныя звароты і інфармацыю, спецыяльна падрыхтаваныя для патрэб пілігрымаў, якія прыбудуць на сустрэчу з Папам Францішкам у Кракаў. У ім можна знайсці моўныя фразы пра здароўе, рэлігіі, расклад гарадскога транспарту, харчаванне, экскурсіі.

«Маладыя паліглоты» — праект так званага «Валантарыяту плюс», у рамках якога валанцёры з розных краін свету прапануюць бясплатную дапамогу ў вывучэнні замежнай мовы.

Мэтай праекта з’яўляецца палягчэнне адносін у папулярных мовах, такіх, як, напрыклад, англійская, а таксама вывучэнне асноўных зваротаў у менш папулярных мовах, напрыклад, украінскай.

Беларуская рэдакцыя Ватыканскага радыё (АлГ)

 
© 2003-2024 Catholic.by