Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каталіцка-праваслаўная камісія пачала вывучэнне жыцця благаслаўлёнага кардынала Алаізія Стэпінаца
14.07.2016 18:20

Сумесная камісія з католікаў і праваслаўных сустрэлася на гэтым тыдні, каб пачаць вывучэнне жыцця і дзейнасці благаслаўлёнага харвацкага кардынала Алаізія Стэпінаца, чыя справа кананізацыі выклікае спрэчкі паміж харватамі і сербамі.

Аб'яднаная камісія была створана, каб даследваць дзейнасць іерарха падчас Другой сусветнай вайны і пасля яе, а таксама кантакты кардынала з харвацкімі радыкальнымі нацыяналістамі.

Перакананы антыкамуніст, арцыбіскуп Загрэбскі Стэпінац быў асуджаны камуністычным судом за «здраду» на 16 гадоў турмы. Іерарх, які атрымаў у зняволенні тытул кардынала, памёр у 1960 годзе, знаходзячыся пад хатнім арыштам.

У 1998 годзе Папа Ян Павел ІІ абвясціў кардынала Стэпінаца мучанікам і благаслаўлёным.

«Ён супрацьстаяў пакутам, каб не здрадзіць уласнаму сумленню і слову, дадзенаму Хрысту і Касцёлу», — сказаў Святы Айцец.

Аляксандр Гелагаеў паводле Сatholicculture.org

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.