Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Амерыканскія католікі запрашаюць у віртуальны турыстычны лагер
20.06.2016 12:51

Пад слоганам «Не сыходзь на лета ў адпачынак ад веры» арганізацыя Catholic Extension заснавала летні онлайн-лагер для вернікаў любога ўзросту.

Адчыніўся лагер 12 чэрвеня і будзе працаваць да 28 жніўня.

«Мы прыдумалі яго, каб заахвоціць веруючых да сумеснай дзейнасці ў дні летняй ляноты і адпачынку, калі большасць з нас адпачывае, боўтаецца ў басейнах і ўвогуле дае свабоду свайму ўнутранаму рабёнку», — гаворыцца ў аб'яве Catholic Extension.

Удзельнікі будуць кожны тыдзень атрымліваць на электроную пошту ўрывак з Евангелля з інтэрактыўным кантэнтам, у тым ліку такім, які будзе заахвочваць да сумеснай дзейнасці.

Таксама будуць распаўсюджвацца «Каталіцкія пытанні», якімі можна будзе дзяліцца з сябрамі і сям'ёй.

Гэтак у пачатку чэрвеня тэмай тыдня было Беззаганнае Сэрца Марыі. Паведамленне распавядала пра сімвалы, звязаныя з Божай Маці, урывак з Евангелля быў прысвечаны выпадку, калі бацькі маленькага Езуса згубілі і знайшлі ў святыні.

А разам памаліцца ўдзельнікам дапамагае інтэрактыўны ружанец:

Аляксандр Гелагаеў паводле Сatholicsun.org

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.