Біскупы Мексікі заклікаюць свецкіх вернікаў выступаць супраць дазволу аднаполых шлюбаў | Друк |
31.05.2016 10:21

Біскупы Мексікі звярнуліся да ініцыятыўнасці i «грамадзянскай адказнасці свецкіх вернікаў» у дачыненні да прапановы прэзідэнта гэтай паўднёваамерыканскай краіны, Энрыке Пенья Ньета, аб легалізацыі гей-шлюбаў і прадастаўленні гей-парам правоў на ўсынаўленне.

У заяве, апублікаванай 24 мая, Біскупская камісія па справах моладзі, сям'і, падлеткаў i жыцця Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Мексікі заклікала свецкіх вернікаў прыняць на сябе адказнасць у грамадстве, усведамляючы важнасць прыняцця палiтычных рашэнняў, якія датычаць шлюбу і сям'i.

Як паведамляе aciprensa.com, 17 мая бягучага года кіраўнік Мексікі Энрыке Пенья Ньета прапанаваў унесці змены ў канстытуцыю краiны, каб гарантаваць грамадзянам права браць аднаполы шлюб.

«Вернікі таксама з'яўляюцца грамадзянамі сваёй краіны, якія не могуць займаць пазіцыю гледачоў, назіраючы падзенне грамадства. Наадварот, неабходна садзейнічаць фарміраванню разумення i бачання ўласнай культуры i яе адлюстраванне ў законах», — гаворыцца ў звароце.

Мексіканскія біскупы нагадалі, што у сваей Апостальская адгартацыi «Amoris Laetitia» Папа Францішак падкрэсліў, што «няма ніякіх падставаў прыраўноўваць або ўсталёўваць аналогіі, нават аддалена, памiж аднаполымi саюзамi i сям'ёй».

Паводле aciprensa.com,
пераклад з iспанскай мовы Кацярыны Сапожнiкавай


 
© 2003-2024 Catholic.by