Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Футбол стаў прыладай евангелізацыі для дзяцей у Камеруне
27.05.2016 11:57

Айцец Уільям Каньён, місіянер з Калумбіі, ператвараецца ў футбольнага трэнера кожную нядзелю, каб праз радасць і сяброўства, якія дае спорт, вучыць дзяцей быць падобнымі да Хрыста.

«Пасля Камуніі мы збіраемся і праводзім урок рэлігіі, потым, хаця з мяне не надта вялікі спартсмен, мы гуляем у футбол», — распавёў святар калумбійскай газеце «El Tiempo».

Айцец Уільям Каньён з'яўляецца місіянерам у паўднёвазаходнім Камеруне з 2014 года.


Калі святар прыехаў у Афрыку, ён стаў працаваць у парафіі, дзе яшчэ захоўваюцца шматлікія паганскія звычаі, такія, як мнагажэнства. Мужчыны ставяцца да жанчын як да ніжэйшых істотаў. Вельмі распаўсюджаны хваробы, адзначаецца недахоп ежы, электрычнасці, чыстай вады.

Акрамя евангелізацыі дарослых, святар звярнуў увагу на патрэбу працы з моладдзю, якая тут вельмі любіць футбол. Кожную нядзелю ён цэлебруе святую Імшу для прыкладна 60 хлопцаў, многія з якіх ідуць сюды пешкі 2-3 гадзіны.


Потым пасля малітвы на звычайнай пустцы адбываюцца гульні.

Калумбійская каманда Independiente Santa Fe, прыхільнікам якой з'яўляецца святар, падарыла хлопцам футбольную форму і мячы.

Catholicnewsagency.com (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.