Католікі Малаві (Афрыка) заклікаюць змагацца з цемрашальствам і ведзьмакамі | Друк |
25.05.2016 14:56

Каталіцкая камісія па праве і міру ў Малаві асудзіла забойствы людзей з адсутнасцю пігменту меланіну (альбіносаў). Насілле супраць альбіносаў часта выклікана нацкоўваннем з боку рознага роду мясцовых знахараў і ведзьмакоў.

«Альбіносаў крадуць і забіваюць для рытуальных мэтаў. Некаторыя асобы былі арыштаваны паліцыяй з касцямі альбіносаў», — сказаў нацыянальны каардынатар камісіі Марцін Чыпхваня.

У шматлікіх краінах Афрыкі з паганскіх часоў альбіносы лічацца праваднікамі магічных сіл. Часткі цела альбіносаў выкарыстоўваюць як амулеты, а мясцовыя знахары робяць з іх «магічныя зёлкі».

Асабліва ад нападаў пакутуюць жанчыны і дзеці.

Зараз колькасць альбіносаў у Малаві ацэньваецца ў 10 000 чалавек, з канца 2014 года адбылося 65 выпадкаў нападаў ці забойстваў людзей з адсутнасцю меланіну.

Сatholicnewsagency.com (АлГ)

 
© 2003-2024 Catholic.by