Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Харватыя: першы марш у абарону жыцця сабраў тысячы ўдзельнікаў
23.05.2016 10:42

У Загрэбе 21 мая прайшоў першы марш у абарону жыцця. Па даных паліцыі, у ім прынялі ўдзел 7 тысяч, а паводле слоў арганізатараў 15 тысяч чалавек.

Па даных аўстрыйскага інфармацыйнага агенцтва AP, сярод удзельнікаў была Соф’я Арэшковіч, жонка кіраўніка ўраду Харватыі Ціхаміра Арэшковіча.

Арганізатары адзначылі, што ў маршы, які праходзіў пад лозунгам «Для жыцця, сям’і і Харватыі»,  прынялі ўдзел многія хрысціянскія арганізацыі, якія хацелі прадэманстраваць сваю прыхільнасць у справе абароны жыцця ненароджаных.

У Загрэб прыехалі дэманстранты з усёй краіны. Акрамя шматлікіх сем’яў, у маршы ўдзельнічалі святары і кансэкраваныя асобы. Яны спявалі рэлігійныя песні, трымаючы нацыянальныя сцягі, а ў паветра выпускалі балонікі ў харвацкіх колерах: чырвоным, белым і сінім.

У той жа час была наладжана антыдэманстрацыя, арганізаваная Аб’яднаннем харвацкіх жанчын. У ёй прынялі ўдзел толькі 300 чалавек.

Паводле ekai.pl,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.