Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Партугалія: католікі заклікаюць Прэзідэнта накласці вета на закон аб сурагатным мацярынстве
18.05.2016 12:40

Партугальскія каталіцкія арганізацыі звярнуліся да Прэзідэнта Марсела Рэбэла дэ Соўза з патрабаваннем накласці вета на прыняты 13 мая парламентам закон аб сурагатных маці.

17 мая Асацыяцыя студэнтаў і працоўнай моладзі з горада Порта звярнулася да палітыкаў аб правядзенні сацыяльнай дыскусіі на тэму новага закона.

У перададзеным патрабаванні прапанавана арганізаваць рэферэндум, падчас якога партугальскі народ змог бы выказацца на тэму паслуг так званых сурагатных маці.

«Патрэбна правесці дыскусію на гэтую тэму, таму што закон у яго цяперашняй форме можа прывесці да сур’ёзных этычных, прававых, медыцынскіх і псіхалагічных наступстваў», — піша моладзь горада Порта.

Накласці прэзідэнцкае вета на гэты закон таксама заклікалі католікі з партугальскай Федэрацыі за жыццё.

Прадстаўнік гэтай арганізацыі Ісільда Пегада заўважыла, што легалізацыя сурагатнага мацярынства не зможа задаволіць жанчын, якія спрабуюць такім чынам стаць маці.

«Гэта ілюзія, што гэтыя жанчыны становяцца біялагічнымі маці. Біялагічная маці ўсё ж не тая, якая “замаўляе” дзіця, але тая, якая выношвае яго», — сказала Ісільда Пегада.

Згодна з новым законам, аб паслузе сурагатнай маці можа папрасіць жанчына, у якой выдалена матка або ёсць пашкоджанні ці захворванні палавых органаў.

Большасць выбаршчыкаў, якімі сталі прадстаўнікі розных палітычных партый Партугаліі, 13 мая прагаласавалі за прыняцце праекту закона аб выкарыстанні дадатковых рэпрадуктыўных метадаў для ўсіх жанчын, а не толькі для замужніх, у якіх ёсць праблема бясплоддзя.

Паводле ekai.pl,

(MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.