Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
У Канстытуцыі Грузіі хочуць абазначыць шлюб як саюз мужчыны і жанчыны
13.03.2016 17:18

У Патрыярхіі Грузіі адобрылі ўнясенне ў Канстытуцыю папраўкі, згодна з якой шлюбам з’яўляецца саюз толькі жанчыны і мужчыны. Такую папраўку прапанавала ўнесці партыя «Грузінская мара».

«Гэта неабходна для таго, каб грамадства было абаронена, — цытуе сакратара Патрыярхіі Грузіі святара Міхаіла Баткавелі pravmir.ru cа спасылкай на "Грузия Online". — Думаю, што гэта варта пазітыўна ўспрымаць, паколькі развітыя ў свеце з’явы прымушаюць нас укласці ў Канстытуцыю Грузіі такі механізм абароны.

У здаровым грамадскім жыцці, верагодна, не павінна ўзнікаць падобная неабходнасць, але, на жаль, нам даводзіцца жыць у такую эпоху, і неабходна зафіксаваць гэта на ўзроўні Канстытуцыі. Будзе добра, калі такая папраўка будзе зроблена, яна адкіне нездаровыя думкі, якія існуюць у грамадскасці».

Паводле слоў святара, той факт, што ў краінах Заходняй Еўропы ёсць права браць шлюб асобам аднаго полу, ідзе ў супярэчнасці з рэлігійнай свядомасцю, і задача новай папраўкі — умацаваць здаровае ўсведамленне.

Паводле pravmir.ru (IL)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Замежжа

07.12 09:38У Францыі адобрылі закон, які забараняе абарону жыцця ў сеціве
07.12 09:32У Вялікабрытаніі выпусцілі паштоўкі на Божае Нараджэнне з выявай Святой Зямлі ў агні вайны
07.12 09:22Сірыйскі біскуп сабраў ахвяраванні для выкупу з палону Ісламскай дзяржавы 200 хрысціян
06.12 09:37Як удзельнічаюць у Mannequin Challenge капуцыны і кармэлітанкі [+відэа]
06.12 09:07Патрыярх Кірыл і арцыбіскуп Вэн-Труа абмеркавалі абарону традыцыйных каштоўнасцяў
06.12 08:46Горад у Францыі абавязалі прыбраць фігуру Маці Божай з галоўнай плошчы
05.12 10:16Рэклама, якая паказвае, наколькі падобнымі могуць быць падарункі імама і каталіцкага святара (+відэа)
05.12 08:57Арцыбіскуп Латвіі заклікаў латвійскіх католікаў завяшчаць органы патрабуючым
05.12 08:37Дзве тысячы святых Мікалаяў прынялі ўдзел у дабрачынным мотапрабегу ў Польшчы
03.12 12:53Італьянскі епіскапат аплаціць арэнду за жыллё бежанцам з Ірака