Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
На сайце фацімскага санктуарыя запрацавала інтэрнэт-крама
09.03.2016 06:55

Санктуарый у Фаціме запусціў продаж дэвацыяналіяў, кніг і фільмаў праз інтэрнэт-краму, праца якой наладжана на старонцы санктуарыя ў сеціве.

Як паведамле са спасылкай на прэс-сакратара партугальскага санктуарыя інфармацыйнае агенцтва КАІ, новая ініцыятыва паўстала з надыходзячымі ўрачыстасцямі 100-годдзя марыйных аб’яўленняў у Фаціме. Анлайн-крама — гэта вынік змены ў бачанні інтэрнэт-старонкі санктуарыя.

Сайт санктуарыя дасяжны ў інтэрнэце на сямі мовах. Дзякуючы анлайн-краме пакупкі ў Фаціме змогуць рабіць людзі з усяго свету. Тавары, якія можна набыць, паходзяць з афіцыйнага магазіна, які працуе на тэрыторыі санктуарыя.

Кіраўніцтва партугальскага марыйнага санктуарыя на абноўленай 2 сакавіка старонцы пачала адлік часу да інаўгурацыі 100-годдзя аб’яўленняў – 13 мая 2017 года.

На старонцы www.fatima.pt можна даведацца апошнюю інфармацыю аб падрыхтоўцы да ўрачыстасцяў, а таксама прачытаць пра гісторыю санктуарыя. Змешчаны на сайце і каляндар падзей, запланаваных у Фаціме 13 мая, на якія прыбудзе і Святы Айцец Францішак.
Пантыфік стане чацвёртым Папам Рымскім, які наведае гэты партугальскі санктуарый.

(IL)



 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Замежжа

08.12 10:48У Панаму для знаёмства з рэгіёнам прыбылі арганізатары СДМ
08.12 09:44Упершыню лідарамі па працягласці жыцця ў ЕС сталі іспанцы
07.12 09:38У Францыі адобрылі закон, які забараняе абарону жыцця ў сеціве
07.12 09:32У Вялікабрытаніі выпусцілі паштоўкі на Божае Нараджэнне з выявай Святой Зямлі ў агні вайны
07.12 09:22Сірыйскі біскуп сабраў ахвяраванні для выкупу з палону Ісламскай дзяржавы 200 хрысціян
06.12 09:37Як удзельнічаюць у Mannequin Challenge капуцыны і кармэлітанкі [+відэа]
06.12 09:07Патрыярх Кірыл і арцыбіскуп Вэн-Труа абмеркавалі абарону традыцыйных каштоўнасцяў
06.12 08:46Горад у Францыі абавязалі прыбраць фігуру Маці Божай з галоўнай плошчы
05.12 10:16Рэклама, якая паказвае, наколькі падобнымі могуць быць падарункі імама і каталіцкага святара (+відэа)
05.12 08:57Арцыбіскуп Латвіі заклікаў латвійскіх католікаў завяшчаць органы патрабуючым