Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Міжнародны «Caritas» заклікае «не зачыняць межы для бежанцаў»
27.02.2016 09:12

«Еўропа пакутуе ад крызісу салідарнасці з бежанцамі, якія пакідаюць вайну і стукаюць у нашыя дзверы», — кажа Патрык Нікалсан з Міжнароднага дабрачыннага каталіцкага таварыства «Caritas».

Пасля прыняцця рашэння аўстрыйскіх уладаў аб увядзенні абмежавання на колькасць бежанцаў і аб’явы аб правядзенні рэферэндуму ў Венгрыі на ўвядзенне абавязковых квот бежанцам абмежаванні пачынаюць уводзіць балканскія краіны, якія ляжаць на шляху бежанцаў.  

Напрыклад, грэка-македонскую мяжу могуць перакрочваць бежанцы з Сірыі і Ірака, якiя маюць сапраўдныя дакументы.

«Стварыўся эфект даміно», — адзначае Патрык Нікалсан, занепакоены тым, што ў ахопленай крызісам Грэцыі «закрыты тысячы людзей» без адведзеных месцаў пражывання, харчавання, доступу да вады і г.д.

У Ідамені, недалёка ад мяжы з Македоніяй, створаны часовы лагер для бежанцаў, якія чакаюць перасячэння мяжы.

«Сітуацыя змяняецца вельмі хутка, "Caritas" кантралюе яе і гатовы прыняць меры як у Грэцыі, так і ў балканскіх краінах», — запэўніў Патрык Нікалсан.

Да гэтага часу «Caritas» размеркаваў сярод бежанцаў больш за мільён харчовых пасылак, гігіенічных пакетаў, прапанаваў ім медыцынскую і псіхалагічную дапамогу.

У сваю чаргу, еўрапейскі «Caritas» лічыць, што «ЕС павінен аддаваць прыярытэт жыццю і правам чалавека, а не кантролю мяжы».

«Мігранты не з’яўляюцца "патокам" або "ўварваннем", гэта ў першую чаргу мужчыны, жанчыны і дзеці, якія патрабуюць дапамогі. "Крэпасць Еўропа" не павінна заахвочваць гэтых людзей рызыкаваць уласным жыццём, каб дабрацца да яе», — пераконвае каталіцкая дабрачынная арганізацыя.

Паводле Kai.pl (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Замежжа

08.12 10:48У Панаму для знаёмства з рэгіёнам прыбылі арганізатары СДМ
08.12 09:44Упершыню лідарамі па працягласці жыцця ў ЕС сталі іспанцы
07.12 09:38У Францыі адобрылі закон, які забараняе абарону жыцця ў сеціве
07.12 09:32У Вялікабрытаніі выпусцілі паштоўкі на Божае Нараджэнне з выявай Святой Зямлі ў агні вайны
07.12 09:22Сірыйскі біскуп сабраў ахвяраванні для выкупу з палону Ісламскай дзяржавы 200 хрысціян
06.12 09:37Як удзельнічаюць у Mannequin Challenge капуцыны і кармэлітанкі [+відэа]
06.12 09:07Патрыярх Кірыл і арцыбіскуп Вэн-Труа абмеркавалі абарону традыцыйных каштоўнасцяў
06.12 08:46Горад у Францыі абавязалі прыбраць фігуру Маці Божай з галоўнай плошчы
05.12 10:16Рэклама, якая паказвае, наколькі падобнымі могуць быць падарункі імама і каталіцкага святара (+відэа)
05.12 08:57Арцыбіскуп Латвіі заклікаў латвійскіх католікаў завяшчаць органы патрабуючым