Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Каталічка з Ерузалема паказвае прыклад свабоды для палесцінскіх жанчын праз бодыбілдынг
27.02.2016 10:42

Ануш Беліан неяк зайшла ў спартыўную залу ў хрысціянскім квартале Ерузалема. Праз год яна стала першай палесцінскай жанчынай, якая перамагла ў спаборніцтве па бодыбілдынгу.

«Пачынаючы займацца спортам, я не збіралася выходзіць на прафесійны ўзровень. Проста хацела палепшыць форму, аднак лёс склаўся іншым чынам», — распавядае 29-гадовая Ануш.

Яна была сярод нешматлікіх жанчын, якія прыходзілі ў спортзалу — адзіную ў Старым Ерузалеме. Мясцовае грамадства застаецца вельмі патрыярхальным і рэдка глядзіць з задавальненнем на жанчын, якія займаюцца спортам.

Жанчына распавядае, што яе сям'і і знаёмым было цяжка зразумець, як настаўніца англійскай мовы можа так рэзка змяніць жыццё.


Яна адзначае, што некаторыя кпілі з яе, заклікалі хутчэй выйсці замуж, каб «вярнуцца да розуму». Іншыя не разумелі, як жанчына можа быць мацнейшай за многіх мужчын.

«У кожнага мусіць быць свая мэта ў жыцці», — кажа Ануш.

Змены ў рэжыме і доўгія трэніроўкі шмат змянілі ў светапоглядзе Ануш, аднак галоўнае яна захавала — сваю веру. Былая ўдзельніца касцёльнага хору заўсёды знаходзіць час для нядзельнай святой Імшы і святаў.


Ануш са сваім трэнерам, таксама хрысціянінам, моляцца ў святыні Гробу Пана, якая знаходзіцца побач са спартыўнай залай. Перад першым спаборніцтвам яны разам маліліся «Ойча наш», Ружанец і запальвалі свечы.

«Я хажу ў касцёл, і гэта не зменіцца. Калі не маеш веры, не маеш мэты ў жыцці», — кажа Ануш.

Аляксандр Гелагаеў паводле Сatholicreview.org

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.

Замежжа

08.12 10:48У Панаму для знаёмства з рэгіёнам прыбылі арганізатары СДМ
08.12 09:44Упершыню лідарамі па працягласці жыцця ў ЕС сталі іспанцы
07.12 09:38У Францыі адобрылі закон, які забараняе абарону жыцця ў сеціве
07.12 09:32У Вялікабрытаніі выпусцілі паштоўкі на Божае Нараджэнне з выявай Святой Зямлі ў агні вайны
07.12 09:22Сірыйскі біскуп сабраў ахвяраванні для выкупу з палону Ісламскай дзяржавы 200 хрысціян
06.12 09:37Як удзельнічаюць у Mannequin Challenge капуцыны і кармэлітанкі [+відэа]
06.12 09:07Патрыярх Кірыл і арцыбіскуп Вэн-Труа абмеркавалі абарону традыцыйных каштоўнасцяў
06.12 08:46Горад у Францыі абавязалі прыбраць фігуру Маці Божай з галоўнай плошчы
05.12 10:16Рэклама, якая паказвае, наколькі падобнымі могуць быць падарункі імама і каталіцкага святара (+відэа)
05.12 08:57Арцыбіскуп Латвіі заклікаў латвійскіх католікаў завяшчаць органы патрабуючым