Індыйскія францішкане заклікаюць да амністыі ў Год Міласэрнасці | Друк |
27.02.2016 10:31

Асацыяцыя францішканскіх сем'яў Індыі вырашыла звярнуцца да ўладаў з просьбай аб памілаванні 1000 зняволеных за дробныя злачынствы.

Нацыянальным каардынатарам ініцыятывы стаў айцец Ніцья Сагаям OFM Cap.

У Індыі францішкане ў асноўным займаюцца дапамогай бедным, тым, хто належыць да ніжэйшых кастаў, этнічным меншасцям. Галоўныя сродкі гэтай дапамогі, якія выкарыстоўваюцца францішканамі — адукацыйныя праекты, праграмы медыцынскай і сацыяльнай падтрымкі.

Як паведамляе партал навінаў Matters India, францішкане маюць за мэту не толькі вызваленне часткі зняволеных, але і іх рэабілітацыю, каб на свабодзе яны «маглі жыць з гонарам і годнасцю».


«Гэта будзе весці іх да жыцця ў шчасці і надзеі», — сказаў айцец Ніцья Сагаям OFM Cap.

Індыйскія турмы, па афіцыйнай інфармацыі, перапоўнены зняволенымі прыкладна на 20 працэнтаў. У сярэднім кожны год у турмах краіны знаходзяцца каля 400 000 чалавек.

Аляксандр Гелагаеў паводле Тhecompassnews.org

 
© 2003-2024 Catholic.by