Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Месца хросту Езуса ўключана ў спіс ЮНЕСКА
04.02.2016 16:03

Арганізацыя Аб'яднаных Нацый па справах адукацыі, навукі і культуры (ЮНЕСКА) уключыла ў свой спіс сусветнай спадчыны месца хросту Езуса на рацэ Ярдан.

Цырымонія ўключэння ў спіс адбылася 2 лютага ў штаб-кватэры арганізацыі ў Парыжы з удзелам вікарыя Ярданскай часткі лацінскага Патрыярхату Ерузалема арцыбіскупа Маруна Лахама, а таксама прадстаўнікоў ураду Іярданіі.

У сваёй прамове арцыбіскуп падкрэсліў, што гэта асаблівае месца, таму што «ўсюды яшчэ гучыць там голас Хрыста», а для самой Іярданіі гэта «прытулак міру і бяспекі для пагружанага ў агонь Блізкага Усходу».

Іерарх дадаў, што ўнікальнасць гэтага месца ўжо адзначана ў кнігах Евангелляў дзве тысячы гадоў таму і пацверджана пастаяннай людской пабожнасцю. Доказам гэтага з’яўляюцца археалагічныя даследаванні, праведзеныя там.

Вікарый Ярданскай часткі Патрыярхату нагадаў, што ў гэтае асаблівае месца ўжо прыбывалі як пілігрымы чатыры Пантыфіка, што сведчыць пра ўнікальнае значэнне гэтага месца для хрысціян.

«Святой Зямлёй лічацца ў першую чаргу Ерузалем, Бэтлеем і Назарэт, але давайце скажам услых, што сюды адносіцца таксама Іярданія», — падкрэсліў арцыбіскуп Лахам.

Паводле Deon.pl (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.