Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Сотні тысяч італьянцаў выйшлі на вуліцу ў абарону сям'і
02.02.2016 00:00

Шматтысячны мітынг супраць так званых аднаполых «шлюбаў» прайшоў у цэнтры Рыма перад галасаваннем у парламенце краіны па гэтым пытанні.

Законапраект, супраць якога выступаюць мітынгоўцы, прапануе надаць парам гомасексуалістаў тыя ж правы, што і традыцыйным шлюбам, у тым ліку на ўсынаўленне дзяцей.

Галасаванне па законапраекце пройдзе ў лютым.

Дэманстранты, сярод якіх былі таксама святары, манахіні і бацькі з дзецьмі, неслі транспаранты і плакаты, заклікаючы абараніць права дзіцяці мець маці і бацьку.


У падтрымку традыцыйнай сям'і ў Італіі выказаліся Святы Айцец Францішак і Канференцыя Каталіцкіх Біскупаў краіны.

Сatholicnewsagency.com (АлГ)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.