Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Францыя: абутак Пантыфіка на плошчы ў Парыжы
01.12.2015 12:00

У сувязі з забаронай на правядзенне дэманстрацыі ў Парыжы, дзе пачалася Канферэнцыя ААН, прысвечаная кліматычным зменам COP21, эколагі вырашылі выставіць некалькі тысяч пар абутку на плошчы Рэспублікі. Тут павінен быў скончыцца запланаваны імі марш. Сваю пару абутку даслаў і Папа Францішак.

Марш быў забаронены ў сувязі з тэрактамі 13 лістапада.

На працягу тыдня арганізатары сабралі чатыры тоны абутку. Сярод іншага абутку, 29 лістапада на плошчы ў Парыжы былі красоўкі, дасланыя Генеральным сакратаром ААН Пан Гі Мунам, паўботы актрысы Марыён Коціяр і боты на шпільках вядомага стыліста Вів'ен Вэствуд.

Яны сімвалізуюць абутак тых, хто хацеў прайсціся вуліцамі французскай сталіцы, каб запатрабаваць канкрэтнае рашэнне ўдзельнікаў Парыжскага саміту.

«Абутак пакрыў траціну вялізнай плошчы, стаўшы помнікам-сімвалам пазіцыі людзей, якія хочуць быць пачутымі», – сказала Эма Рубін Сакс, намеснік дырэктара Avaaz (Voice), міжнароднай грамадскай арганізацыі, якая наладзіла гэтую акцыю.

Паводле Deon.pl (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.