Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Інданезія: каталіцкія ўніверсітэты на службе евангелізацыі
26.08.2015 12:31
«Каталіцкія ўніверсітэты павінны стаць інструментам евангелізацыі», — адзначыў кардынал Луіс Антоніо Тагле ў сваёй прамове падчас сустрэчы ў Джакарце, арганізаванай каталіцкім універсітэтам Атма Яя.
 
Каталіцкі ўніверсітэт Атма Яя сёлета святкуе 55-годдзе з дня заснавання.
 
Як інфармуе Каталіцкае агенцтва навін Польшчы, тэмай сустрэчы ў сталіцы Інданезіі стала Апостальская канстытуцыя Яна Паўла ІІ «Ex corde Ecclesiae», апублікаваная ў 1990 годзе, якая акрэслівае задачы каталіцкіх навучальных устаноў.

Кажучы пра задачы, якія стаяць перад касцёльнымі ўніверсітэтамі, кардынал падкрэсліў, што яны павінны несці Добрую Навіну ўсім людзям, а асабліва найбяднейшым пластам насельніцтва, а не толькі тым, хто можа дазволіць сабе плату за навучанне.

«Што гэта за развіццё, калі яно не датычыць самых бедных? Як можаце казаць, што клапоціцеся пра бедных, калі не дапускаеце іх да ўдзелу ў гэтым развіцці?» — такія пытанні паставіў ардынарый Манілы.

Іерарх звярнуў увагу таксама на тое, што каталіцкія ўніверсітэты павінны ўносіць свой уклад у справу аховы навакольнага асяроддзя, да чаго заклікаў Папа Францішак у сваёй энцыкліцы «Laudato sì».

«Адным з элементаў дбання пра навакольнае асяроддзе магло б стаць спыненне абнаўлення тэхнічнай базы толькі таму, што на рынку з’яўляюцца новыя мадэлі, — зазначыў кардынал. — Важнай задачай ўніверсітэта павінна стаць таксама змяншэнне дыстанцыі ў інфармацыйным свеце паміж маладым пакаленнем і іх бацькамі — “эмігрантамі лічбавай эпохі”. Варта таксама знайсці спосаб, каб заахвоціць моладзь да працы на агульную карысць».
 
(ils)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.