80-метровую статую Хрыста збіраюцца ўсталяваць ва Уладзівастоку | Друк |
25.08.2015 17:51
У расійскім Уладзівастоку плануюць пабудаваць 80-метровую статую Хрыста, падобную да той, што ўстаноўлена ў Рыа-дэ-Жанейра (Бразілія). Праект распрацаваў скульптар Зураб Цэрэтэлі.
 
Унутры пастамента, на якім яна будзе ўстаноўлена, размесціца праваслаўны храм. Праект прапанаваў мясцовы бізнесмен, які і перадаў ва ўласнасць Уладзівастоцкай епархіі ўчастак зямлі. 
 
Статуя Езуса Хрыста — ідэя не на адзін год, але мы зробім усё неабходнае, каб увасобіць яе, сказаў протаіерэй Аляксей Сабанскі. Ва Уладзівастоку нямала ўзвышшаў, якія забудаваны паркоўкамі, шматпавярховымі дамамі, а статуя — вельмі маляўнічы аб’ект, і ён стане не толькі цэнтрам хрысціянскіх каштоўнасцяў, але і падставай для замежных гасцей наведаць Уладзівасток, паведаміў святар. 
 
Для параўнання: статуя Хрыста ў Рыа-дэ-Жанейра ў вышыню складае 33 метры, а самая вялікая ў свеце статуя Збаўцы ў Польшчы — 52 метры.
 
Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (ils)
 
© 2003-2024 Catholic.by