У Германіі распачаўся Сусветны кангрэс рэлігіязнаўцаў | Друк |
24.08.2015 10:14
У Эрфурце распачаўся ХХІ Сусветны кангрэс рэлігіязнаўцаў (International Association for the History of Religion — IAHR). З гэтай нагоды, як інфармуе Каталіцкае інфармацыйнае агенцтва, у сталіцу нямецкай Цюрынгіі прыбыло каля 1400 удзельнікаў. 
 
Тыднёвы форум, які завершыцца 29 жніўня, праходзіць пад дэвізам «Дынаміка рэлігіі — будучыня і сумесны час».
 
Кангрэсы IAHR праходзяць кожныя пяць гадоў.
 
Сусветны кангрэс рэлігіязнаўцаў з’яўляецца платформай дыялогу сферы навукі з рэлігіяй. Арганізатарам сёлетняга кангрэсу выступае ўніверсітэт у Эрфурце, дзе знаходзіцца буйнейшы ў Германіі Інстытут рэлігіязнаўства. Суарганізатар кангрэса — Калегія Макса Вэбера, вядомая ва ўсім свеце як цэнтр рэлігійных даследаванняў.
 
(ils)
 
© 2003-2024 Catholic.by