Адышоў у вечнасць кардынал Уільям Баўм | | Друк | |
25.07.2015 16:09 |
23 ліпеня ва ўзросце 88 гадоў пасля доўгай хваробы адышоў у вечнасць амерыканскі кардынал Уільям Уэйкфілд Баўм, былы прэфект Кангрэгацыі Каталіцкай Адукацыі і Вялікі пэнітэнцыярый. Іерарх нарадзіўся 21 лістапада 1926 г. у Даласе (ЗША). Пасля атрымання прэзбітэрскага пасвячэння займаўся душпастырскай дзейнасцю ў роднай дыяцэзіі, а таксама працаваў у мясцовай курыі. Будучы гарачым прыхільнікам збліжэння паміж хрысціянамі, атрымаў запрашэнне прыняць удзел у Другім Ватыканскім Саборы. З 1960-х гадоў быў старшынёй Камітэта па экуменізму пры Канферэнцыі Біскупаў ЗША, а затым адпаведнай Камісіі. (AG) |