Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Філіпінскі кардынал выступіць у якасці спевака
20.05.2015 18:00

Філіпінскі кардынал Луіс Антоніо Тагле, які нядаўна быў абраны старшынёй Caritas Іnternationalis, выступіць падчас аднаго з канцэртаў музычнага фестывалю, які пройдзе 29-31 мая ў базыліцы св. Себасцьяна ў Маніле.

Ідэя арганізатараў праекту – “евангелізацыя праз духоўную музыку”. Яны тлумачаць, што хочуць падзяліцца “духам рэлігійнай музыкі як свайго роду малітвы, істотнага элементу хрысціянскага жыцця і каштоўнага спосабу распаўсюджвання радасці Евангелля”. Арцыбіскуп Манілы заспявае 30 мая падчас бясплатнага канцэрту разам з двума хорамі.

Музычны талент іерарха стаў шырока вядомы ў 2009 г. пасля " target="_blank" mce_href="/2/">выступлення з катэдральным хорам y дыяцэзіі Імус, пастырам якой ён з’яўляўся на той час.

Пазней, як арцыбіскуп сталіцы Філіпін, іерарх спяваў падчас канцэртаў, накіраваных на збор сродкаў для сацыяльнай дзейнасці сваёй архідыяцэзіі.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.