Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Варшаве адбудзецца ХХІ кірмаш каталіцкай кнігі
09.04.2015 11:35

16-19 красавіка у Варшаве адбудзецца ХХІ Кірмаш каталіцкіх выдаўцоў, у якім прыме ўдзел і Апостальская Сталіца.

Пра гэта паведамляецца на беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё.

Сярод каштоўных экспанатаў, якія прыбудуць у польскую сталіцу з Ватыкана - арыгінальны рукапіс «Пекла» Дантэ Аліг’еры з ілюстрацыямі Сандра Бацічэлі і «Іліяда» Гамера з тэкстамі па-грэчаску і лацінску. Стэнд Святога Пасаду будуць упрыгожваць мармуровыя скульптуры з Ватыканскіх музеяў і кнігі з мастацкімі выявамі з папскай калекцыі сучаснага мастацтва.

У прадстаўленні Апостальскай Сталіцы на свяце каталіцкай кнігі, акрамя Ватыканскіх музеяў, задзейнічаны Ватыканскі сакрэтны архіў, Папская археалагічная камісія, а таксама Ватыканскі філатэлістычна-нумізматычны аддзел. Мерапрыемства наведае старшыня Папскай рады па культуры кардынал Джанфранка Равазі.

На кніжным кірмашы будуць прадстаўлены каля 130 польскіх і замежных выдавецтваў. Ён пройдзе ў Аркадах Кубіцкага ў варшаўскім Каралеўскім замку. Традыцыйна падчас гэтага форума ўручаецца ўзнагарода Таварыства каталіцкіх выдаўцоў «FENIKS».

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.