Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Парламент Украіны дасць Цэрквам права засноўваць прыватныя школы
08.04.2015 15:49

Вярхоўная Рада Украіны прыняла ў першым чытанні за аснову законапраект № 1447, які дае рэлігійным арганізацыям права засноўваць навучальныя ўстановы дзяржстандарту адукацыі.

Па выніках галасавання 7 красавіка гэтую ініцыятыву падтрымалі 259 народных выбраннікаў, паведамляе Інстытут рэлігійнай свабоды.

Аўтарамі законапраекта выступілі народныя дэпутаты Павел Унгуран, Лілія Грыневіч і Віктар Яленскі (фракцыя «Народны фронт»).

«Мы фактычна легалізуем тое, што сёння робяць Цэрквы і рэлігійныя арганізацыі, засноўваючы дзіцячыя сады, школы», — сказаў Павел Унгуран, прадстаўляючы праект у парламенце.

Пры гэтым старшыня Камітэта па пытаннях навукі і духоўнасці Лілія Грыневіч адзначыла: «Сёння кожны чалавек, кожны грамадзянін можа самастойна засноўваць прыватную навучальную ўстанову, а рэлігійныя арганізацыі не могуць! І гэта следства нашай постсавецкай трактоўкі прынцыпу аддзялення дзяржавы ад Царквы».

«Так, дзяржава не мае права ўмешвацца ў справы Царквы, а Царква не павінна ўмешвацца ў справы дзяржавы, але яны могуць узаемадзейнічаць. І найбольш паспяховым гэта ўзаемадзеянне ва ўсім свеце з’яўляецца менавіта ў сферы адукацыі», — падкрэсліла дэпутат.

Вярхоўная Рада не стала прымаць законапраект адразу ў цэлым, але вырашыла па скарочанай працэдуры дапрацаваць яго да другога чытання.

Як раней паведамлялася, напярэдадні профільны Камітэт ВР па пытаннях навукі і адукацыі ўпершыню за многія гады падтрымаў гэтую ініцыятыву.

Паводле risu.org.ua, (AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.