Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Колькасць каталіцкіх святароў і вернікаў у свеце павялічваецца
01.04.2015 16:35

Лік католікаў ва ўсім свеце за апошні час працягвае расці і складаў на канец 2013 года 1,253 млрд. ахрышчаных, што складае 17,7% насельніцтва планеты. Гэтыя дадзеныя змешчаны ў статыстычным штогодніку Каталіцкага Касцёла (Annuariun Statisticum Ecclesiale), які ў сакавіку 2015 года быў апублікаваны Дзяржсакратарыятам Святога Прастола.

На 31 снежня 2013 года пры агульным павелічэнні насельніцтва Зямлі на 1%, колькасць католікаў вырасла на 2% — на 25 млн. чалавек. У Рыме мяркуюць, што ў статыстычную зводку не ўвайшлі дадзеныя яшчэ аб 4,8 млн.вернікаў, што прынялі хрост і жывуць у Кітаі і Паўночнай Карэі, дзе такія падлікі немагчымыя.

На тэрыторыі гэтых краін размешчаны 150 з 3153 каталіцкіх дыяцэзій свету.

«Самым каталіцкім» з усіх кантынентаў з'яўляецца Амерыка — дзецi Рыма-Каталіцкага Касцёла складаюць тут 63 % насельніцтва. Пры гэтым «самая каталіцкая» краіна свету — Бразілія (169 млн.ахрышчаных). У Еўропе гэтая лічба працягнула зніжацца, дасягнуўшы 39,9 %. У Азіі налічваецца 3,2% католікаў, што складае 136 млн.

Вырас за апошні час і лік каталіцкіх святароў — па дадзеных ватыканскага выдання, да канца 2013 г. іх налічвалася — 415 348 (годам раней гэтая лічба складала 413 313). У той жа час крыху знізілася колькасць семінарыстаў — з 120 051 да 118 251. Такая ж тэндэнцыя праявілася і сярод манахаў, якія не маюць пасвячэння - іх налічваецца 55 253. На 1,2% знізілася і колькасць манахінь. Хутчэй за ўсё іх колькасць скарачаецца ў Паўночнай Амерыцы і Еўропе (на 17 і 13% адпаведна). Больш чым на тысячу павялічылася колькасць пастаянных дыяканаў - іх налічваецца 43 195 чалавек.

Што датычыцца каталіцкіх біскупаў, то іх сёння — 5 173.

Статыстычны зборнік выдаецца Ватыканам кожны год. Кніга налічвае каля 500 старонак і ўключае ў сябе табліцы, інфаграфіку і тлумачэнні на латыні, англійскай і французскай мовах.

(AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.