Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Паўмільёна перуанцаў выступіла супраць абортаў
25.03.2015 18:27

Больш за палову мільёна перуанцаў прыняло ўдзел у мінулую нядзелю ў адной з найбуйнейшых у Лацінскай Амерыцы дэманстрацый у абарону жыцця. Праходзячы галоўнымі вуліцамі сталіцы краіны, натоўп дэманстрантаў скандаваў лозунг: «Жыццё — так, аборт — не!»

Тэма маршу, які штогод арганізуецца ў межах святкавання Дня ненароджаных, — «Ва ўсіх нас ёсць дзіця». Удзельнікі насілі спецыяльныя майкі з надпісам «Я люблю жыццё».

Паведамляецца на польскай версіі Ватыканскага радыё.

У дэманстрацыі прынялі ўдзел многія прадстаўнікі духавенства. Старшыня камітэту па справах сям'і і жыцця мясцовага епіскапату, звяртаючыся да прысутных, адзначыў, што аборт не з'яўляецца прыкметай прагрэсу і сучаснасці, і заклікаў перуанскіх дзяржаўных палітычных дзеячаў усіх рангаў да абароны жыцця ад зачацця да натуральнай смерці.



Да маніфестантаў звярнуўся таксама кардынал Джуан Луіс Цыпрыяні, які прачытаў спецыяльны ліст, што з гэтай нагоды даслаў Святы Айцец. Папа Францішак выказаў сардэчнае прывітанне ўдзельнікам маршу і тым, хто разам з імі ў малітве. «Я прашу вас, каб вы давалі якаснае сведчанне і абвяшчалі сакральны характар жыцця кожнага чалавека, якога Бог стварыў на свой вобраз, а Хрыстус адкупіў на крыжы», — напісаў Пантыфік.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.