Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Аргенціне адкрыўся новы ўніверсітэцкі касцёл
20.03.2015 11:32

Універсітэт павінен быць «арыентаваны на Бога», у Ім ён павінен чэрпаць «сваю сілу, ідэі, навучанне», гаворыцца ў відэазвароце Папы Францішка з нагоды інаўгурацыі касцёла, пабудаванага пры Аргенцінскім каталіцкім універсітэце ў Пуэрта-Мадэра. Храм, прысвечаны Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса, быў урачыста адкрыты 18 сакавіка Эўхарыстыяй, якую ўзначаліў арцыбіскуп Буэнас-Айрэса кардынал Марыё Полі.

У сваім відэазвароце Пантыфік нагадаў, што святыня — гэта «не асобны ад універсітэта храм», а яго «сэрца і цэнтр». Папа выказаў спадзяванне, што новы ўніверсітэцкі касцёл заўсёды будзе поўны вернікаў.

«Адкрыццё новага касцёла, — гаворыцца ў паведамленні адміністрацыі Аргенцінскага каталіцкага ўніверсітэта, — з'яўляецца адказам на заклік Святога Айца да пашырэння духоўнасці ў навучальных установах». Ва ўніверсітэце, лічыць яго рэктар арцыбіскуп Віктар Фернандэс, «духоўнае жыццё не павінна быць другаснай дзейнасцю», таму што духоўнасць — гэта неабходны грунт, падмурак усяго.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)

 

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.