Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Тайландзе арыштавалі каля 400 бежанцаў-хрысціян
18.03.2015 14:28

Паліцыя ў Тайландзе арыштавала больш за 400 пакістанскіх хрысціян-імігрантаў, у тым ліку дзяцей. Святары ў Бангкоку распавялі CBN (The Christian Broadcasting Network) аб тым, што шмат хто з затрыманых беглі з Пакістана пасля абвінавачванняў у «блюзнерстве» або пагроз з боку радыкальных мусульман.

Хрысціяне планавалі атрымаць статус бежанца і знайсці працу.

Некаторыя з бежанцаў прынялі хрысціянства, адмовіўшыся ад ісламу, што з пункту гледжання радыкальных мусульман заслугоўвае смерці. З моманту прыбыцця ў Тайланд яны жылі і атрымлівалі прадукты харчавання ў цэрквах.

Урад Тайланда класіфікуе затрыманых як незаконных імігрантаў і плануе іх дэпартаваць.

Сітуацыя для хрысціян у Пакістане працягвае пагаршацца. Урад Пакістана аб’явіў аб поўным зняцці мараторыя на смяротнае пакаранне. Гэта азначае, што вязні, якія знаходзяцца ў камерах смяротнікаў, могуць быць пакараны смерцю ў паскораныя тэрміны. Па дадзеных «Міжнароднай амністыі» такіх у Пакістане каля 8 тыс. чалавек.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.