Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Легендарны прапаведнік Нік Вуйчыч прыязджае ў Маскву і Санкт-Пецярбург
11.03.2015 16:10

28 і 29 сакавіка легендарны хрысціянскі прапаведнік Нік Вуйчыч у межах доўгачаканага візіту ў Расію наведае Маскву і Санкт-Пецярбург.

Ужо пасля выхаду на рускай мове яго першай кнігі «Жыццё без межаў» Нік Вуўчыч паабяцаў, што сустрэнецца са сваімі чытачамі з Расіі.

Нік Вуйчыч з'явіўся на свет без канечнасцяў, і нават самыя блізкія людзі ў самых смелых марах не маглі ўявіць, што пройдуць гады, і ён стане жывой легендай, чый прыклад будзе натхняць мільёны людзей ва ўсім свеце.

Сёння Нік Вуйчыч - самы вядомы хрысціянскі матывацыйны аратар, дырэктар некамерцыйнай арганізацыі «Жыццё без канечнасцяў», створанай для дапамогі інвалідам, аўтар мега-бэстсэлераў «Жыццё без межаў», «Нястрымны» і «Будзь моцным». Ён атрымаў дзве вышэйшыя адукацыі, навучыўся друкаваць на камп'ютары з хуткасцю 43 словы ў хвіліну, займаецца сёрфінгам, гуляе ў гольф, захапляецца рыбалкай, плавае і нават нырае з трампліна ў ваду.

 А яшчэ Нік Вуйчыч — любячы муж і шчаслівы бацька, які не толькі жыве паўнавартасным насычаным жыццём, але і дапамагае іншым людзям здабыць веру, надзею і любоў.

Ён выступае з лекцыямі каля 250 разоў у год. Ён наведаў 54 краіны, сустракаўся з 13 прэзідэнтамі, распавядаў пра самае галоўнае з трыбун васьмі парламентаў, на сённяшні дзень яго аўдыторыя налічвае больш за 8 млн. чалавек. Ён нават усталяваў сусветны рэкорд, абняўшы (без рук і без ног!) 1749 чалавек за адну гадзіну. Нік лічыць, што няма нічога лепшага ў гэтым свеце, чым дапамагаць іншым людзям. Ён цвёрда ўпэўнены, што нават калі здараецца ўпасці і здаецца, што падняцца няма сіл, трэба памятаць: няўдача — гэта яшчэ не канец!

Пра падрабязнасці візіту можна даведацца тут»»

 

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.