Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Оперная пастаноўка «Тангейзер» выклікала абурэнне вернікаў Навасібірска і асуджана за выкарыстанне хрысціянскай сімволікі
26.02.2015 16:01

24 лютага пракуратура Навасібірска ўзбудзіла адміністрацыйную справу ў адносінах рэжысёра Цімафея Кулябіна, які паставіў у Навасібірскім дзяржаўным тэатры оперы і балету оперу Рыхарда Вагнера «Тангейзер» і перанёс яе дзеянне ў сучаснасць.

Праверка праводзілася па заяве Мітрапаліта Навасібірскага і Бердскага Ціхана, які заўважыў у пастаноўцы выкарыстанне царкоўнай сімволікі не па прызначэнні.

У выніку праверкі былі даследаваны матэрыялы опернага тэатра, у тым ліку буклет, іншыя рэкламныя матэрыялы і відэазапіс спектаклю.

Раней Мітрапаліт Ціхан заявіў журналістам, што, хоць «культура развіваецца разам з усім грамадствам, новыя тэндэнцыі спыніць немагчыма, але ў нас ёсць закон, які кажа аб правах веруючых людзей».

Адміністратыўная справа ўзбуджана ў адносінах рэжысёра пастаноўкі Цімафея Кулябіна і дырэктара тэатра Барыса Мездрыча па ч. 2 арт. 5.26 Кодэкса РФ (наўмыснае публічнае апаганьванне рэлігійнай ці багаслужбовай літаратуры, прадметаў рэлігійнага шанавання, знакаў і эмблем светапогляднай сімволікі і атрыбутыкі, іх псаванне або знішчэнне).

Першае выкананне «Тангейзера» ў пастаноўцы Кулябіна адбылося ў снежні 2014 года, у ім рыцар Тангейзер прадстаўлены як кінарэжысёр, які зняў фільм «Грот Венеры». Галоўную партыю выконваў вядучы саліст опернай трупы каралеўскага тэатра Капенгагена Сціг Андэрсан.

У сувязі з фактамі парушэння правоў веруючых праваслаўныя Навасібірска плануюць арганізаваць мітынг «Абарані сваю веру!». 

«Сёння мы становімся сведкамі таго, як людзі, аслепленыя сваімі жарсцямі, на галоўных тэатральных падмостках нашага горада дзёрзкаю рукою здзекуюцца з хрысціянскіх святыняў, а асоба Сына Божага, які пакутаваў на крыжы, падвяргаецца абсмейванню і здзекам», — гаворыцца ў заяве арганізатараў.

Паводле інфармацыі агентцтва Інтэрфакс, (MV)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.