Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Самай пажылой манахіні ў свеце — 108 гадоў
23.02.2015 11:43

Сястра Кандзіда Беллоці з Італіі — самая пажылая манахіня ў свеце. 20 лютага ёй споўнілася 108 гадоў.

Законніца нарадзілася ў Квінцана, недалёка ад Вероны, на поўначы Італіі 20 лютага 1907 года. Да ўступлення ў кляштар яе звалі Альма. Яна была трэцяй з 10 дзяцей. У 1931 годзе яна ўступае ў ордэн камаліянцаў, якія акрамя трох традыцыйных манаскіх абяцанняў складаюць чацвёртае — служэння хворым. З 2000 года с. Беллоці жыве на тэрыторыі супольнасці ў Лукке (Таскана).

Мінулым летам з нагоды 400-годдзя з дня смерці заснавальніка супольнасці Каміла дэ Леліса манахіня здзейсніла пілігрымку ў Рым і прыняла ўдзел у святой Імшы, якую ўзначаліў Папа Францішак.

Кажучы журналістам пра сакрэты свайго даўгалецця, манахіня, пры жыцці якой змянілася 10 Папаў, сказала: «Прыслухацца да голаса Хрыста і быць паслухмяным Яго волі. На працягу ўсяго свайго жыцця я была ўпэўнена: куды б Бог ні прывёў, гэта правільнае месца для мяне».

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.