Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Хрысціяне ў Нігерыі ахвяравалі частку даходаў на аднаўленне спаленых святыняў
29.01.2015 11:56

Нігерыйскія хрысціяне вырашылі перадаць частку сваіх даходаў на аднаўленне святыняў, разбураных мусульманамі. Налічана, што за тры дні антыхрысціянскага супрацьстаяння знішчана 70 святыняў, некалькі кляштараў і шмат школ, паліклінік, дамоў прытулку, а таксама дамоў тых, хто вызнае Хрыста.

Гэтыя атакі былі рэакцыяй мусульманаў на публікацыю карыкатур Магамета французскай рэдакцыяй „Charlie Hebdo”.Пра гэта паведамляецца на польскай рэдакцыі Ватыканскага радыё.

Толькі ў горадзе Ніамей страт налічваецца больш чым на два мільёны еўра. У многіх месцах пасля разбуральных атак ад будынкаў святынь амаль нічога не засталося, не кажучы пра ўнутранае аздабленне. Сімвалам адраджэння сакральных будынкаў у Нігерыі з попелу для хрысціян стала надпаленая фігура маці Божай, якую знайшлі на руінах касцёла св. Аўгустына ў сталіцы краіны. Менавіта каля яе сустрэліся на малітве усе святары сталічнай дыяцэзіі, просячы Бога, каб прыняў цярпенне нігерыйскіх хрысціянаў і вярнуў у краіну мір. Акрамя таго было заўважана, што падзеі апошніх дзён з'яўляюцца заклікам да яшчэ больш актыўнага міжрэлігійнага дыялогу і ўзмацнення братэрскіх адносін з мусульманамі.

На дадзены момант Касцёл у Нігерыі спыніў сваю пазалітургічную дзейнасць — у школах і  шпіталях. У апошнюю нядзелю святыя Імшы праводзіліся на руінах спаленых святыняў, а таксама ў месцах, якія ахоўваюцца паліцыяй.

У Нігерыі 50 працэнтаў насельніцтва вызнае іслам, 40 працэнтаў — хрысціянства, а 10 % працэнтаў прадстаўляюць мясцовыя традыцыйныя рэлігіі.

(AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.