Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У Ірландыі набліжаецца час беатыфікацыі апостала цвярозасці
27.01.2015 13:00

Касцёл ў Дубліне святкуе 90-годдзе з дня смерці Слугі Божага Мэта Тальбота, працэс беатыфікацыі якога пачаўся неўзабаве пасля яго смерці. Культ, які расце вакол гэтага незвычайнага ірландца, натхняе людзей не толькі на востраве, гэтай асобай вельмі цікавяцца ў ЗША.

Мэт Тальбот нарадзіўся ў сярэдзіне ХІХ стагоддзя ў вельмі беднай сям'і і выхоўваўся ў паталагічным асяроддзі. Ужо ў 13 гадоў пра яго можна было гаварыць як пра алкаголіка без надзеі на выздараўленне. Тым не менш, ва ўзросце 28 гадоў ён перажыў глыбокае навяртанне, распачаў шлях малітвы, пакаяння і выканання ўчынкаў міласэрнасці, стаўшы вядомай фігурай у Дубліне.

У 1931 годзе праз шэсць гадоў пасля смерці Мэта Тальбота пачаўся працэс яго беатыфікацыі.

Нядаўна ў ЗША быў выпадак невытлумачальнага з пункту гледжання медыцыны аздараўлення, якое аднеслі да заступніцтва Мэта Тальбота. Гэты факт дае надзею на тое, што ў Ірландыі з’явіцца новы святы, жыццё якога можа быць прыкладам і крыніцай натхнення для многіх людзей, асабліва маладых людзей, зняволеных мноствамі залежнасцяў сучаснага свету.


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.