У ЗША прайшоў марш у абарону ненароджаных дзяцей | Друк |
23.01.2015 12:27

22 студзеня ў Вашынгтоне прайшоў «Марш за жыццё». З гэтай нагоды Папа Францішак у твіт-паведамленні адзначыў, што «кожнае жыццё — гэта дар».

Сёлета тысячы ўдзельнікаў маршу прайшлі вуліцамі амерыканскай сталіцы, каб у чарговы раз звярнуць увагу на каштоўнасць чалавечага жыцця і недапушчальнасць яго знішчэння праз аборты. Штогадовы «Марш за жыццё» арганізоўваецца ў Злучаных Штатах ужо ў 42-і раз. Традыцыйна ён праходзіць 22 студзеня, у гадавіну легалізацыі абортаў Вярхоўным судом краіны ў 1973 г. Маршу папярэднічае малітоўнае чуванне, якое на працягу некалькіх апошніх гадоў ахоплівае ўсе дыяцэзіі ЗША.

У 1984 г. прэзідэнт ЗША Рональд Рэйган абвясціў 22 студзеня Днём святасці чалавечага жыцця, заклікаючы амерыканцаў збірацца ў сваіх дамах і месцах культу, каб дзякаваць за дар жыцця, пацвярджаць уласную адказнасць за годнасць кожнага чалавека і прызнаваць святасць кожнага чалавечага жыцця.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё, (AYU)

 
© 2003-2024 Catholic.by