Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Францыя: эксперты епіскапату патрабуюць карэктываў у законе аб эўтаназіі
22.01.2015 11:37

У французскім парламенце пачалі дыскусію аб унясенні зменаў у закон аб праве на спыненне жыцця. У прадстаўленым праекце адзначаецца магчымасць выкарыстоўваць трывалы і глыбокі наркоз. Французскі епіскапат патрабуе неабходных карэктываў, каб гэты праект не стаў насамрэч легалізацыяй эўтаназіі.

Падрабязны дакумент па гэтым пытанні падрыхтавала група экспертаў епіскапату, працуючы на чале з арцыбіскупам П’ерам д’Орнэляса.

«Гэты праект стане каштоўным законам толькі тады, калі ён будзе знаходзіцца ў кантэксце паліятыўнай культуры, — паведаміў Ватыканскаму радыё арцыбіскуп П’ер д’Орнэляса. — Гэта патрабуе падрыхтоўкі любой медыцынскай установы для выкарыстання паліятыўнай дапамогі, якая была б дасяжнай для ўсіх пацыентаў. Анестэзія павінна выкарыстоўвацца кампетэнтна і не павінна быць вельмі моцнай. Яе мэтай заўсёды павінна быць палёгка ў цярпенні. Такім чынам, цяперашні праект закона патрабуе неабходных удакладненняў. Іх ідэя заключаецца ў тым, каб урач быў абавязаны зразумела патлумачыць, з якой мэтай ён штосьці робіць. Яго заданне — прыносіць палягчэнне ў цярпенні, а не паскараць смерць».


 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.