У Маскве праходзіць V Калядны фестываль духоўнай музыкі | Друк |
14.01.2015 14:03
З 9 па 23 студзеня ў Маскоўскім міжнародным Доме музыкі ў пяты раз праводзіцца Калядны фестываль духоўнай музыкі, мастацкімі кіраўнікамі якога з'яўляюцца Уладзімір Співакоў і Мітрапаліт Валаамскі Іларыён.
У фестывалі прымаюць удзел ансамблі і хоры з Расіі,Казахстана,Чэхіі і Англіі.

Упершыню фестываль прайшоў у студзені 2011 года.

«Унікальны фестываль, прымеркаваны да святкавання Божага Нараджэння, пакліканы стаць адным з найважнейшых крокаў на шляху далучэння грамадскасці да шматвекавых традыцый хрысціянскай музычнай культуры», паведамляецца на афіцыйнай старонцы фестывалю.

Уладзімір Співакоў адзначае, што «нават у людзей далёкіх ад рэлігіі ёсць у душы прастора для рэлігійных пачуццяў. Менавіта гэтыя пачуцці рухалі кампазітарамі ва ўсе часы: ад аўтараў аднагалосных харалаў ў IX стагоддзі да Сафіі Губайдуліной. І так будзе працягвацца, пакуль існуе свет, бо музыка - частка неабходнай для чалавека ісціны, якая калісьці была вялікай і абсалютнай, але ўпала на зямлю і разбілася на дробныя аскепкі ...»

(AYU)

 
© 2003-2024 Catholic.by