Першае публічнае выканне афіцыйнага гімну Сусветнага дня моладзі 2016 адбылося ў Польшчы 6 студзеня. Гімн атрымаў назву «Благаслаўлёныя міласэрныя».
Паслухаць гімн будучага Дня моладзі ў Кракаве ў гэты дзень сабралася шмат моладзі разам з кардыналам Станіславам Дзівішам.
Прэм'ера гімна была выканана спевакамі Катажынай Богуш, Аляксандрай Маціеўскай і Пржэмекам Клячкоўскім, а таксама змешаным хорам у складзе 50 чалавек і аркестрам пад кіраўніцтвам дырыжора Губерта Кавальскага.
Аўтарам музыкі і слоў гімна «Благаслаўлёныя міласэрныя» выступіў Якуб Блыхаж, кракаўскі кампазітар і юрыст па адукацыі.
Больш інфармацыі пра Сусветны дзень моладзі 2016 у Кракаве можна атрымаць на старонцы http://www.krakow2016.com.