Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
У адным з гандлёвых цэнтраў Рыма з’явілася капліца
22.12.2014 15:06

У адным з самых буйных рымскіх гандлёвых цэнтраў «Euroma 2» была адкрыта капліца. Гаворка ідзе пра адзін з першых падобных выпадкаў у Еўропе. У гандлёвым цэнтры працуе каля 2500 чалавек, а колькасць яго наведвальнікаў толькі ў выходныя дні дасягае 100 тыс. Адкрыццё капліцы мае на мэце адказаць на заклік Пантыфіка «выходзіць на вуліцы і ісці туды, дзе збіраюцца людзі».

Яе інаўгурацыя адбылася 21 снежня 2014 г. Эўхарыстыю ўзначаліў віцэ-старшыня рымскай дыяцэзіяльнай службы па арганізацыі пілігрымак кс. прэлат Ліберыё Андрэата. У інтэрв’ю Ватыканскаму радыё святар прызнаўся, што існаванне капліцы ў гандлёвым цэнтры павінна нагадваць людзям, якія часта прысвячаюць цэлыя выходныя спажывецтву, пра тое, што нядзеля з’яўляецца днём Пана. Святар падкрэсліў, што жаданне аб душпастырскай працы ў гандлёвым цэнтры выказаў яго ўладальнік, які ўжо паспрыяў пабудове маленькага касцёла побач з іншым сваім гандлёвым цэнтрам у Францыі.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.