Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Гімн «Сусветнага дня моладзі-Кракаў 2016» прэзентуюць на ўрачыстасць Аб'яўлення Пана
19.12.2014 13:39

Гімн Сусветнага дня моладзі (СДМ) прадставяць 6 студзеня ў Кракаве падчас шэсця Трох Каралёў. Прэзентацыя твора, тэкст і музыку якога напісаў Якаў Блыхаж, адбудзецца на заканчэнне шэсця каля 12 гадзін. Пра гэта паведамляе афіцыйная старонка «СДМ-Кракаў 2016».

На сцэне з'явяцца ўсе, хто прымаў удзел у стварэнні гімна — выступіць хор, сімфанічны аркестр і музычны калектыў, якія пад кіраўніцтвам Губерта Кавальскага ў апошнія месяцы працавалі над гімнам, які называецца «Благаслаўлёныя міласэрныя».

Таксама на афіцыйным сайце СДМ-Кракаў 2016 з'явіцца фільм, зроблены падчас запісаў гімна — так званы «making of».

«Нашай мэтай з'яўляецца, каб жыхары Кракава адчулі сябе гаспадарамі Сусветнага дня моладзі», — адзначыў айцец Томаш Кіёўскі, дырэктар прэс-цэнтра СДМ.

Першапачаткова гімн СДМ упершыню павінен быў загучаць ужо 28 кастрычніка. Аднак прэм'еру перанеслі з-за ўнясення змен у яго тэкст, аб якіх папрасіла Апостальская Сталіца. Як патлумачыў айцец Tомаш Кіёўскі, твор быў ужо канчаткова ўсхвалены, а яго форма і першасная канцэпцыя (каб тэкст быў цалкам узяты з Бібліі) засталіся нязменнымі.

(AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.