Бяздомныя Рыма атрымалі падарункі з нагоды дня нараджэння Папы | Друк |
19.12.2014 12:07

17 снежня больш за сотню рымскіх бяздомных атрымалі ў дар спальныя мяшкі з каптуром і маленькай выявай папскага гербу. Падарункі былі ўручаны з нагоды 78-годдзя Папы Францішка групай валанцёраў пад кіраўніцтвам Апостальскага элемазінарыя арцыбіскупа Конрада Краеўскага.

Разам з некалькімі законніцамі і швейцарскімі гвардзейцамі арцыбіскуп Конрад Краеўскі праехаў на мікрааўтобусе ўздоўж вуліц Рыма, а таксама побач з месцамі, дзе часцей за ўсё збіраюцца бяздомныя, раздаючы кожнаму з іх па спальным мяшку.

Дабрачынная акцыя працягвалася з 18.00 да 23.00. За гэты час было раздадзена каля 150 папскіх падарункаў.

Паводле беларускай рэдакцыі Ватыканскага радыё

(AG)

 
© 2003-2024 Catholic.by