Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Старшыня епіскапату Венесуэлы: урад навязвае сацыялістычную ідэалогію
10.11.2014 12:27

Дыялог паміж венесуэльскім урадам і апазіцыяй не мае сэнсу, калі ён не вядзе да якіх-небудзь зменаў. Трэба іх пачынаць ад павагі да чалавечай асобы, асабліва ад павагі права на свабоднае развіццё, якое ўключае задавальненне патрэбаў харчавання, аховы здароўя, вырашэння жыллёвага пытання і заробкаў асобы. Гэта меркаванне старшыні епіскапату Венесуэлы перадаецца польскім інфармацыйным каталіцкім агенцтвам.

Арцыбіскуп Дыега Падрон добра ведае сітуацыю венесуэльскіх жыхароў, намінальную эскалацыю гвалту і збяднення, таму што ён сам падзяляе складаныя ўмовы з імі. Іерарх жыве ўсяго ў 200 метрах ад турмы і на такой жа адлегласці ад могілак. У сталіцы архідыяцэзіі Кумана часта не хапае святла. Ёсць небяспека, што, як і іншыя, у завулку, арцыпастыр можа сустрэць смерць ад рук зламысніка.

Паводле слоў старшыні епіскапату, дыялог павінен ахапіць праблемы ўсіх венесуэльцаў, у тым ліку і дрэнны стан сістэмы аховы здароўя, становішча палітычных зняволеных і зніжэнне ўзроўню адукацыі. Іерарх казаў пра гэта ў інтэрв’ю для выдання Каракас «El Nacional».

Адказваючы на пытанне аб негатыўным стаўленні Касцёла да сацыялістычнай праграмы ўраду Венесуэлы, арцыбіскуп Падрон адзначыў, што гэта праграма не адказвае патрэбам людзей.  «Венесуэла — гэта не востраў, але існуе небяспека, што ўрад захоча зрабіць з ёй тое, што і на востраве Куба», — кажа старшыня епіскапату.

Іерарх выказаў свае перасцярогі наконт мілітарызацыі краіны, звязваючы яе з навязваннем ідэалогіі, да падтрымкі якой прымушаюцца людзі. Венесуэльскія біскупы яшчэ ў красавіку выказаліся супраць дзейнасці ўзброеных груп, якія пагражаюць жыццю і бяспецы насельніцтва.

Па меркаванні арцыбіскупа Падрона, урад не можа гаварыць аб міры, калі ён мае ў сваім распараджэнні ўзброеныя групоўкі, якія атакуюць і беспакарана забіваюць. Такім чынам, па словах іерарха, неабходна раззброіць гэтыя групы, а пасля і іншых грамадзян Венесуэлы.

(AYU)
 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.