Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Каталіцкі арцыпастыр заклікае ўкраінцаў прыняць удзел у выбарах
24.10.2014 12:41
Старшыня Канферэнцыі Каталіцкіх Біскупаў Украіны арцыбіскуп Мечыслаў Макшыцкі напярэдадні выбараў у Вярхоўную Раду звярнуўся да вернікаў з просьбай выканаць свой грамадзянскі абавязак і прыняць удзел у выбарах, узяўшы, такім чынам, адказнасць за лёс Украіны. Паведамляе risu.org.ua.

«Апошнія месяцы ў лёсе Украіны вельмі трывожныя. На плошчах, вуліцах нашых гарадоў і вёсак, на працы і ў нашых дамах мы задумваемся, дыскутуем пра будучы лёс нашай Айчыны.

Гэтыя ажыўленыя дыскусіі паказваюць тое, што нам не ўсё роўна, якім будзе шлях развіцця Украіны. Ці будзем мы жыць у свеце, да якога ўсе так імкнемся? Аднак мала толькі дыскутаваць, бо на словах мы не пабудуем жаданай будучыні. За словамі павінны ісці дзеянні, пацверджаныя нашымі шчырымі намерамі. Жыхары Украіны маюць магчымасць перайсці ад слоў да ўчынкаў. Маю на ўвазе абавязак галасавання, які патрабуе канкрэтнага і адважнага выбару, дзякуючы якому мы становімся на бок праўды і дабра. Толькі на такім падмурку можна будаваць будучыню нацыі і яе веліч.

У духу адказнасці за сённяшні дзень і будучыню, з’яўляючыся вернікамі Рыма-Каталіцкага Касцёла, пойдзем на выбары і аддаймо свой голас за тых, хто не дзеля сваёй славы, але дзеля дабра іншых хоча ўзяць адказнасць за лёс Украіны. Прымаючы ўдзел у выбарах, станем адказнымі за нашу Айчыну», — заклікае ў сваёй прамове арцыбіскуп Мечыслаў Макшыцкі.

(AYU)

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.