Фота Аўдыё Відэа  
be  ru  pl  en  de info@catholic.by
Гэта архіў старой версіі сайта. Новая версія знаходзіцца па адрасе catholic.by
Прынамсі 60 чалавек утрымліваюцца ў турмах Ірана за вызнанне Хрыста
14.07.2014 16:01
Арганізацыя “Middle East Concern” паведаміла пра па меншай меры 60 хрысціян, якія ўтрымліваюцца ў турмах Ірана з той прычыны, што з’яўляюцца паслядоўнікамі Хрыста. Роберт Дункан прадставіў міжнароднай хрысціянскай ініцыятыве “Open Doors” ("Адчыненыя дзверы") фактары, якія вядуць да гэтай сітуацыі. Па-першае, урад лічыць некаторыя рэлігійныя супольнасці пагрозай для нацыянальнай бяспекі. Лідары так званых «хатніх супольнасцяў» (хрысціяне, якія па прычыне пераследу збіраюцца ў прыватных дамах) падвяргаюцца арышту і караюцца ў першую чаргу, хоць падчас паліцэйскіх аблаваў усе члены супольнасці бяруцца пад варту для допыту. У многіх выпадках гэтыя людзі падпісваюць заяву, у якой абавязваюцца спыніць любую хрысціянскую дзейнасць. На момант допытаў яны часта перавозяцца ў невядомым кірунку. Усё гэта робіцца без прысутнасці адвакатаў. Іх сем’і нічога не ведаюць пра месцазнаходжанне сваіх блізкіх. Кнігі, камп’ютары, мабільныя тэлефоны канфіскуюцца, часам забіраецца ўся маёмасць. Касцёлы і хрысціяне знаходзяцца пад пастаянным і паўсюдным кантролем. Бывае, што юрыстам пагражаюць і нават арыштоўваюць. Гэта стала частай з’явай асабліва ў апошні час. Калі хрысціян выпускаюць пад заклад, яны атрымліваюць ад уладаў распараджэнне пакінуць краіну. Цяжка чакаць справядлівага рашэння ад так званых рэвалюцыйных судоў.

Турмы ў Іране, як правіла, перапоўненыя, фізічнае і псіхалагічнае насілле, нават катаванні, на парадку дня. Недастатковая медыцынская дапамога ці яе поўная адсутнасць прыводзяць да аслаблення асуджанага, як было ў выпадку пастара Саіда Абэдзіні. Пасля вызвалення з турмы хрысціяне знаходзяцца пад кантролем. Часта гэта спалучаецца з пагрозамі і паўторнымі арыштамі ў выпадку далейшай хрысціянскай дзейнасці.

Міжнародная хрысціянская ініцыятыва “Open Doors” заклікала да малітвы за іранскіх хрысціян, якія маюць мужнасць і сілу казаць пра Езуса ў цяжкіх умовах пераследу.

 

Пры выкарыстанні матэрыялаў сайта спасылка на Catholic.By абавязкова.