Двух італьянскіх святароў — ахвяраў СС — далучаць да благаслаўлёных | Друк |
10.06.2014 15:20

Два італьянскія святары, якія ў 40-я гады сталі ахвярамі СС, неўзабаве стануць благаслаўлёнымі, — працэс беатыфікацыі Джузэпэ Бернард (1897-1943 гг) і Марыё Гібаудо (1920-1943 гг.) завершаны на дыяцэзіяльным узроўні. Цяпер справа перайшла на разгляд у Ватыкан — другі этап працэсу беатыфікацыі.

Абодва святары былі забіты ў Другой сусветнай вайне членамі 1-ай танкавай дывізіі СС «Лейбштандарт СС Адольф Гітлер». Гэта было першае кровапраліцце з моманту акупацыі Італіі нямецкай арміяй у 1943 годзе. Агульная колькасць загінуўшых мірных жыхароў у гэтай бітве склала 45 чалавек, і 350 дамоў былі падпаленыя. Прычынай для гэтых забойстваў стала выкраданне італьянскімі партызанамі двух салдат СС.

Паводле Ватыканскага радыё

 
© 2003-2024 Catholic.by