Амерыканскі каліграфіст перапісаў Біблію для Абацтва Святога Яна | Друк |
28.05.2014 14:36

У Злучаных Штатах Амерыкі вядомы майстар каліграфіі Дональд Джэксан 13 гадоў уручную перапісваў Біблію. У 1998 годзе ён узяў перапісваць Святое Пісанне ва ўніверсітэце Святога Яна, што знаходзіцца ў штаце Мінесота, і рабіў гэта да 2011 года.

У кнізе — 1150 старонак і важыць яна каля 75 кг. Вышыня адкрытай кнігі - 0,6 метра, а шырыня - 0,9 метра. Усе 775000 слоў былі старанна выведзены ад рукі 130-гадовай тушшу з дапамогай гусінага, індычага і лебедзевага пяра.

Гэтая рукапісная Біблія каштавала для Абацтва Святога Яна 8 мільёнаў даляраў.

 

 


Раней паведамлялася, што ў Германіі стварылі «робата Бібліі», які каліграфічна перапісвае тэксты Святога Пісання.

Як вядома, у свеце штохвілінна прадаецца 50 Біблій.

Паводле credo-ua.org, (YUА)


 
© 2003-2024 Catholic.by