«Як перамагчы д'ябла» — фільм-пераможца каталіцкага фестывалю кіно і мультымедый у Польшчы | Друк |
26.05.2014 12:24

Фільм «Як перамагчы д’ябла» рэжысёра Майкла Кандрата выйграў Гран-пры на ХХІХ Міжнародным Каталіцкім фестывалі фільмаў і мультымедый у польскім Непакалянаве, які скончыўся 25 мая.

Паведамляе каталіцкае інфармацыйнае агенства.

Статуэткі з выявай св. Максіміліяна Кольбэ, дыпломы і ўзнагароды атрымалі дзясяткі кінатворцаў.

Карціна «Як перамагчы д'ябла» была адзначана за лепшы спосаб паказаць перамогу дабра над злом у сучасным свеце, у якім існуе і дзейнічае д'ябал.

Рэжысёр вырашыў зняць гэты фільм, таму што ён працаваў на працягу пяці год у якасці памочніка экзарцыста. «Мы вельмі рады, што фільм быў добра прыняты нават сярод саміх экзарцыстаў, якія з’яўляюцца экспертамі ў галіне духоўнай вайны, а таксама рознымі суполкамі і людзьмі, якія, убачыўшы гэты фільм, сказалі, што з яго можна атрымаць урок для сябе», — сказаў Майкл Кондрат.

Першы прыз у катэгорыі тэлевізійных праграм атрымаў Кшыштоф Tадэя за фільм пад назвай «Папа Францішак, чалавек, які змяняе свет», дзе паказвае Папу Францішка як таго, хто знаходзіцца блізка Бога і чалавека, які мае патрэбу. Гэтa вобраз кардынала Берголіo, які склаўся пасля абрання яго Пантыфікам.

У гэтым годзе на ўдзел у фестывалі было пададзена 158 фільмаў, кліпаў і тэлевізійных праграм і 40 мультымедыйных і радыёпраграм з 23 краін свету.

Арганізатарамі XXIX KФКiM з’яўляецца Каталіцкае Кінатаварыства імя Максіміліяна Марыi Кольбэ і кляштар айцоў францішканаў у Непакалянаве.

(AYU)

 
© 2003-2024 Catholic.by