Святы Пасад ініцыюе дыскусію аб уплыве мафіі на занятасць моладзі | | Друк | |
07.05.2014 15:33 |
На Кніжным кірмашы ў Турыне пройдзе чарговы этап ватыканскай ініцыятывы “Падворак язычнікаў”. Сустрэча, якая адбудзецца 8 мая, будзе прысвечана з’яве мафіі і яе ўплыву на занятасць моладзі. У прыватнасці размова будзе засяроджана на тым, якім чынам крымінальныя групоўкі пранікаюць у фінансавыя структуры краін і як гэта прыводзіць да эканомікі, заснаванай на хлусні. (AG) |